Пасля матацыклістаў ДАІ возьмецца за кіроўцаў грузавікоў

Навіны
Изображение: МВД

Прэс-служба МУС анансавала новае спецыяльнае мерапрыемства беларускай ДАІ.

З 17 па 24 жніўня будзе праводзіцца мерапрыемства агульнанацыянальнага маштабу, накіраванае на павышэнне бяспекі грузавых перавозак.

“Асаблівая ўвага нададзена прафілактыцы парушэнняў, якія здзяйсняюцца кіроўцамі пры перавозцы сыпкіх грузаў, а таксама іншай сельскагаспадарчай прадукцыі”, – паведамілі ў прэс-службе МУС.

Будзе ўзмоцнены кантроль за размяшчэннем і станам грузу, які перавозіцца, выкарыстаннем ахоўных тэнтаў, а таксама недапушчальнасцю забруджвання праезнай часткі.

Пры выяўленні парушэнняў, звязаных з допускам да перавозкі няспраўнага транспарту і транспарту, які не мае адпаведных дазволаў, службовыя асобы будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці.

Нагадаем, беларуская ДАІ з 6 па 16 жніўня праводзіла рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Матацыкліст».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.