ЕАБР: інфляцыя ў Беларусі захаваецца ніжэй за мэтавы ўзровень

Навіны
Фото: ЕАБР

Інфляцыя ў Беларусі захаваецца ніжэй за мэтавы ўзровень, які на гэты год устаноўлены ў памеры 7%. Да такой высновы прыйшлі аналітыкі ЕАБР, прааналізаваўшы даныя аб росце цэн у нашай краіне па выніках сямі месяцаў.

Як паведаміў Белстат на мінулым тыдні, у ліпені гадавая інфляцыя склала 4,4% супраць 4,3% у чэрвені.

«Харчовая інфляцыя запаволілася да 3,1% г/г у ліпені пасля 3,4% г/г у чэрвені, нават на фоне меншага зніжэння цэн на сезонную плодаагароднінную прадукцыю: на 10,8% г/г пасля зніжэння на 11,5% г/г месяцам раней. Рост цэн на нехарчовыя тавары, наадварот, паскорыўся да 2,9% г/г пасля 2,2% г/г у чэрвені на фоне істотнага скарачэння пераліку тавараў, якія падпадаюць пад цэнавае рэгуляванне. Базавая інфляцыя склала 4,8% г/г у ліпені, захаваўшыся на ўзроўні папярэдняга месяца, што паказвае на захаванне ўмеранага цэнавага ціску», — адзначылі ў ЕАБР.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.