Рознічны тавараабарот у студзені—ліпені склаў 64,8 млрд рублёў. Ён вырас на 8,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведаміў Белстат.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю вырас на 8,6% да 62,4 млрд рублёў.
Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў 33,6 рубля, што на 2,9 рубля больш, чым у студзені—ліпені 2025 года.
Аптовы тавараабарот пакуль адстае ад леташніх паказчыкаў. Ён знізіўся на 0,1% да 105,1 млрд рублёў.
Тавараабарот грамадскага харчавання склаў 4,5 млрд рублёў, што на 1,7% больш, чым летась.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
