Расія ўзмацніла атакі на аб’екты ўкраінскага “Нафтагаза”. Пра гэта заявілі ў прэс-службе ўкраінскай кампаніі. Паводле яе інфармацыі, аб’екты “Нафтагаза” былі атакаваныя за апошні тыдзень 13 разоў. Адзін з актываў падвергся ўдарам некалькі разоў.
“Вораг канцэнтруе ўдары на здабыўной інфраструктуры. У выніку абстрэлаў зафіксаваныя сур’ёзныя разбурэнні вытворчых магутнасцей і абсталявання.
Праца часткі аб’ектаў у выніку атак спыненая, што прыводзіць да страты аб’ёмаў здабычы. Спецыялісты кампаніі пачынаюць аднаўленне адразу, як толькі гэта дазваляе сітуацыя з бяспекай”, – адзначылі ў “Нафтагазе”.
Усяго ж з пачатку гэтага года РФ атакавала аб’екты групы 293 разы. Інтэнсіўнасць атак падвоілася ў параўнанні з папярэднімі гадамі.
Трэба адзначыць, што УСУ таксама актыўна б’юць па энергетычнай інфраструктуры РФ.
