У Грузіі ў раёне населенага пункта Чакві ў Аджарыі пад цягніком загінуў 35-гадовы мужчына. Трагедыя адбылася ўдзень 16 жніўня. Мужчына загінуў на месцы.
МУС Грузіі распачало крымінальную справу па факце гібелі чалавека. Цела мужчыны перададзена на судова-медыцынскую экспертызу.
Афіцыйна грузінскія праваахоўныя органы не называюць грамадзянскую прыналежнасць загінулага, аднак InterpressNews і іншыя грузінскія СМІ са спасылкай на мясцовых жыхароў паведамляюць, што загінулы быў грамадзянінам Беларусі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
