Першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў правёў сустрэчу з кіраўніцтвам МАРГ, Мінбудархітэктуры, Дзяржстандарта, аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама, а таксама прадстаўнікамі найбуйнейшых гандлёвых сетак і імпарцёраў. На сустрэчы абмяркоўваліся дынаміка спажывецкіх цэн ва ўмовах адмены цэнавага рэгулявання, сітуацыя на рынку сацыяльна значных тавараў і аналітычная работа дзяржаўных органаў.
Было адзначана, што цэнавая сітуацыя застаецца стабільнай і знаходзіцца пад кантролем. Перадумоў для росту рознічных цэн не назіраецца.
Прадстаўнікоў гандлёвых сетак і імпарцёраў папярэдзілі, што цэнавае рэгуляванне можа быць адноўлена, калі будуць заўважаныя прыкметы неабгрунтаванага росту цэн або ўзмацнення ціску знешніх фактараў, паведамляе прэс-служба ўрада.
Сачыць за сітуацыяй з цэнамі даручылі МАРГ і аблвыканкамам. Галоўныя ўпраўленні МАРГ па абласцях і Мінску, а таксама галоўныя ўпраўленні гандлю і паслуг аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама будуць праводзіць аналіз цэнавай сітуацыі ў рэгіёнах з вызначэннем прычын і абгрунтаванасці росту рознічных цэн.
Пастаўлена задача актывізаваць прэвентыўную аналітычную работу, накіраваную на папярэджанне негатыўных тэндэнцый на спажывецкім рынку і прадухіленне парушэнняў.
Нагадаем, у ліпені 2026 года ўрад скараціў пералік тавараў, якія падлягаюць цэнаваму рэгуляванню, са 199 да 76 пазіцый. Урад растлумачыў гэтае рашэнне «стабілізацыяй цэнавай сітуацыі».
