Селіверстаў паскардзіўся на жорсткую грашова-крэдытную палітыку РФ

Навіны
Юрий Селиверстов. Скриншот видео

Пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў прызнаў прасяданне паставак некаторых тавараў на расійскі рынак з-за жорсткай грашова-крэдытнай палітыкі ў суседняй краіне. У цэлым жа, паводле яго слоў, адносіны Мінска і Масквы рухаюцца ў “пазітыўным ключы”.

“Задачы стаяць сур’ёзныя. І нам трэба павышаць і якасць. І, на жаль, ёсць у нашых вытворцаў пытанні, што ў сувязі з больш жорсткай грашова-крэдытнай палітыкай складаней браць у Расіі спажыўцам нашы тавары. Але і нам не трэба ў гэтым плане адставаць. Мы таксама працуем на беларускім баку, каб прапанаваць свае схемы. Каб тыя аб’ёмы тавараабароту, якія былі дасягнуты ў мінулым годзе — пад 54 млрд долараў, — былі і ў гэтым годзе як мінімум такія ж і нават больш”, — сказаў ён, перадае БелТА.

Пасол адзначыў, што ёсць “некаторае прасяданне на рынку” Расіі, пра што ўжо пішуць расійскія СМІ. У прыватнасці, гаворка ідзе пра прадукцыю машынабудавання, а таксама “прадуктаў, якія патрабуюць вялікіх інвестыцый”.

“Вядома, гэта не можа не адбіцца на нас. Але тая доля, якую мы займаем на расійскім рынку, цалкам можа дазволіць нам шляхам паляпшэння якасці, прапановы сэрвісу і фінансавых паслуг не дапусціць падзення”, — сказаў пасол.

Селіверстаў таксама паведаміў, што пасольства працягвае працаваць з расійскімі калегамі па пытанні ўкаранення дадатковага кантролю паставак з краін ЕАЭС. Імпарцёры павінны будуць папярэдне дэклараваць пастаўку для пропуску праз мяжу.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.