СБУ расказала падрабязнасці атакі на Маскоўскі НПЗ

Армія
Скриншот видео

Служба бяспекі Украіны пацвердзіла паражэнне Маскоўскага нафтаперапрацоўчага завода другі раз за тыдзень.

На НПЗ зафіксавана мінімум чатыры буйныя ачагі ўзгарання.

«Паводле папярэдніх даных, удары ўкраінскіх беспілотнікаў прыйшліся па рэзервуарным парку, устаноўцы АВТ (ажыццяўляе першасную перапрацоўку сырой нафты) і ўстаноўцы гідраачысткі дызельнага паліва», — паведамляе СБУ.

Папярэдняя атака на завод адбылася 16 чэрвеня. Пасля гэтага НПЗ часова спыняў працу.

«Паўторныя ўдары па Маскоўскім НПЗ сведчаць пра тое, што ўкраінскія беспілотнікі здольныя сістэматычна паражаць найважнейшыя стратэгічныя аб’екты праціўніка ў самым сэрцы РФ. Кожная такая атака прымушае Расію марнаваць дадатковыя рэсурсы на рамонт, узмацненне супрацьпаветранай абароны і перабудову лагістыкі. СБУ і надалей будзе праводзіць спецаперацыі, якія вычэрпваюць эканамічны патэнцыял агрэсара і павышаюць для Расіі цану вайны», — заяўляе СБУ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.