СААЗ абвясціла надзвычайную сітуацыю з-за ўспышкі ліхаманкі Эбола

Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла надзвычайную сітуацыю ў галіне грамадскага здароўя, якая мае міжнароднае значэнне, з-за ўспышкі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Угандзе ліхаманкі Эбола, выкліканай вірусам Бундыбуг’ё. Разам з тым адзначаецца, што яна не адпавядае крытэрыям пандэмічнай надзвычайнай сітуацыі.

Паводле інфармацыі СААЗ, па стане на 16 мая 2026 года ў правінцыі Ітуры Дэмакратычнай Рэспублікі Конга зарэгістравана восем лабараторна пацверджаных выпадкаў, 246 меркаваных выпадкаў і 80 меркаваных смерцяў як мінімум у трох медыцынскіх зонах. Ва Угандзе ў Кампале было зарэгістравана два лабараторна пацверджаныя выпадкі (уключаючы адзін смяротны зыход) без бачнай сувязі паміж імі ў двух чалавек, якія прыбылі з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.