Міністэрства абароны Украіны заявіла, што ў выніку атак беспілотнікаў былі выведзены са строю 7 з 10 найбуйнейшых лагістычных цэнтраў расійскай кампаніі Wildberries.
Ва ўкраінскім ведамстве адзначылі, што ў ноч на 16 жніўня пасля маштабнай атакі беспілотнікаў на Маскоўскую вобласць спыніў працу лагістычны вузел Wildberries у індустрыяльным парку «Коледзіна».
«Гэта быў самы вялікі па плошчы склад Wildberries — 250 тысяч квадратных метраў. Расійская лагістыка востра адчувае наступствы вайны, якую РФ развязала ва Украіне», — заявілі ў міністэрстве.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
