Расійская нафтавая кампанія збіраецца працягваць працу ў Венесуэле

Навіны
Фото: pixabay

Расійская кампанія «Росзарубежнефть» мае намер працягваць працу ў Венесуэле. Пра гэта гаворыцца ў заяве, атрыманай ТАСС.

“Абапіраючыся на дасягнутыя дамоўленасці і ажыццёўленыя інвестыцыі, «Росзарубежнефть» мае намер і надалей сумесна з венесуэльскім бокам паслядоўна развіваць свае актывы, рэалізоўваць сумесныя праекты і пашыраць вытворча-тэхналагічнае ўзаемадзеянне на прынцыпах раўнапраўя, узаемнай павагі ўласнасці і абароны інвестыцый”, — гаворыцца ў заяве.

У ёй падкрэсліваецца, што ўсе актывы «Росзарубежнефти» ў Венесуэле з’яўляюцца “ўласнасцю расійскай дзяржавы, набытыя расійскім бокам на рынкавых умовах” у адпаведнасці з заканадаўствам і нормамі міжнароднага права, а таксама міждзяржаўнымі пагадненнямі.

На дадзены момант у Венесуэле дзейнічаюць пяць сумесных прадпрыемстваў «Росзарубежнефти» і венесуэльскай дзяржаўнай кампаніі PDVSA.

Нагадаем, нядаўна Дональд Трамп заявіў, што Венесуэла перадасць ЗША 30–50 млн барэляў нафты. Таксама ён збіраў амерыканскія кампаніі, якія павінны вярнуцца да працы ў Венесуэле.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны