Расельгаснагляд забараніў увоз у Расію з Беларусі 750 саджанцаў чарніцаў.
Аўтамабіль з саджанцамі ўехаў у Расію, абмінуўшы афіцыйныя кантрольныя пункты. Падчас праверкі высветлілася, што ў кіроўцы няма фітасанітарнага сертыфіката на груз.
Увоз саджанцаў быў забаронены. Узоры накіравалі ў лабараторыю для вызначэння іх каранціннага фітасанітарнага стану. Вінаватай асобе пагражае адміністрацыйная адказнасць.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!