Расія гатовая да перамоў з Украінай на аснове стамбульскіх дамоўленасцяў — Пуцін

Галоўнае
Фото: kremlin.ru

Расія гатовая да мірных перамоў з Украінай на аснове стамбульскіх дамоўленасцяў і рэалій на зямлі. Пра гэта сёння заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

«Расія, як ужо не раз гаварылася, гатовая да мірных перамоў з Украінай. Гатовая на аснове дамоўленасцяў, якія былі дасягнуты яшчэ ў Стамбуле і, нагадаю, былі тады парафіраваныя ўкраінскай дэлегацыяй. Значыць, усё іх задавальняла. Не бачу падстаў адыходзіць ад гэтых дамоўленасцяў з нашага боку. Але на аснове дамоўленасцяў, дасягнутых у Стамбуле, на аснове мадальнасцяў, якія абмяркоўваліся ў Анкарыджы, і рэалій, самае галоўнае, рэалій на зямлі, а таксама прынцыпаў, выкладзеных пару гадоў таму падчас выступлення ў Міністэрстве замежных спраў», — заявіў Пуцін.

Пуцін згадаў удар па аўтобусе з беларускімі дзецьмі ў Бранскай вобласці Расіі і назваў яго, а таксама ўдары па грамадзянскай інфраструктуры, «тэрарыстычнымі выпадамі». Ён падкрэсліў, што гэта не можа паўплываць на падзеі на фронце.

«Больш за тое, такія выпады, асабліва ўдары па дзецях, вядома, стымулююць, толькі стымулююць нашых байцоў на полі бою выконваць тыя задачы, якія перад імі ставіць краіна», — заявіў Пуцін.

Пуцін таксама заявіў, што Украіна ўдарамі па тэрыторыі Расіі спрабуе «стварыць для сябе спрыяльныя ўмовы ў выпадку пачатку або аднаўлення перарваных па ініцыятыве Украіны мірных перамоў з так званых моцных пазіцый».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.