ПВТ пачаў чарговы набор рэзідэнтаў

Навіны
Фото: Reform.by

Парк высокіх тэхналогій сёння пачынае чарговы набор рэзідэнтаў. Дакументы ад кампаній, якія жадаюць атрымаць ільготы, прадугледжаныя для ПВТ, будуць прымацца з 24 чэрвеня па 10 ліпеня.

Папярэдні набор рэзідэнтаў Парк высокіх тэхналогій правёў у красавіку. Тады імі сталі 40 кампаній.

Усяго ў ПВТ цяпер налічваецца 1065 рэзідэнтаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.