Продажы BelGee ў Расіі падвоіліся ў першым квартале. На гэта ўказваюць даныя агенцтва “Аўтастат”. Беларускі аўтабрэнд знаходзіцца на пятым месцы ў РФ.
У сакавіку ў Расіі былі прададзены 5184 аўтамабілі BelGee, што ў 2,1 раза больш, чым у мінулым годзе. Па выніках квартала продажы выраслі ў 2,05 раза да 12 824 аўтамабіляў. Доля беларускага брэнда ў сакавіку склала 4,97%, а па выніках трох месяцаў — 4,84%. Год таму яна складала 3,04% і 2,53% адпаведна.
BelGee Х50 трапіў у дзясятку самых прадаваных машын у РФ у сакавіку. Было прададзена 2780 адзінак, што на 97,7% больш, чым у мінулым годзе. Красовер знаходзіцца на дзявятым месцы мадэльнага рэйтынгу. Па выніках квартала продажы BelGee Х50 выраслі ў 2,2 раза да 7937 адзінак.
Па выніках сакавіка расійскі аўтарынак паказаў рост на 30,6% да 104,3 тыс. аўтамабіляў. Па выніках першага квартала аб’ём продажаў новых легкавых аўтамабіляў у РФ вырас на 7,3% да 264,9 тыс. штук.
Лідарам рынку па выніках квартала застаецца “Лада”. На долю расійскай маркі прыпала 24,1% рынку, або 63,84 тыс. аўтамабіляў, што на 17,4% менш, чым было прададзена за першы квартал мінулага года. Далей ідуць Haval (35,64 тыс. машын, +14,3% да мінулага года), Tenet (27,86 тыс., у мінулым годзе не прадаваўся) і Geely (15,73 тыс., -4,4%).
