Праваслаўны храм загарэўся ў Оршы

Навіны
Скриншот видео t.me/mchs112by

Праваслаўны храм-капліца свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага Цудатворцы загарэўся ў Оршы. Інфармацыя пра пажар па праездзе А. Гараніна паступіла ратавальнікам сёння ўвечары.

Дах будынка быў цалкам ахоплены агнём. Пажар ліквідавалі работнікі МНС. На шчасце, пацярпелых няма. Абставіны здарэння высвятляюцца. На месцы інцыдэнту працавалі 13 адзінак тэхнікі МНС, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.