Пракуратура Брэсцкай вобласці папрасіла прызнаць 117 рэсурсаў «экстрэмісцкімі» з пачатку года

За паўгода органы пракуратуры Брэсцкай вобласці накіравалі ў суды 117 заяў аб прызнанні інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Пракуроры прасілі прызнаць «экстрэмісцкімі» 34 акаўнты ў Instagram, 24 акаўнты ў TikTok, 23 акаўнты ў Threads, 8 сайтаў, 7 акаўнтаў у Facebook, 6 акаўнтаў ва «Вконтакте», 6 каналаў на YouTube, 5 каналаў у Telegram (каналаў), 3 акаўнты ў сацсетцы X, 3 каналы ў «Дзен» і 2 мабільныя праграмы.

Сярод рэсурсаў, прызнаных «экстрэмісцкімі» па заяве брэсцкіх пракурораў, — акаўнты «kyky_org» у Threads, «bulbamovie» у Instagram, супольнасці «Пояс Белавежы», «Па першае, я з Пінска», «Не Лунінец, а Лунінец» у TikTok. Таксама абмежаваны доступ да сайтаў grеenphone.help і 100dаys.pl.

Пракуроры таксама накіравалі ў Брэсцкую абласную экспертную камісію для ацэнкі інфармацыйнай прадукцыі 10 іншых інфармацыйных крыніц.

Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ўладамі для барацьбы з апанентамі Лукашэнкі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.