Украіна разлічвае ўбачыць Беларусь у Люблінскім трохкутніку. Для гэтага яна супрацоўнічае з беларускімі дэмсіламі. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга з нагоды шостай гадавіны стварэння новага фармату паміж Украінай, Літвой і Польшчай.
“Мы спадзяёмся, што аднойчы свабодная, незалежная і дэмакратычная Беларусь далучыцца да Люблінскага трохкутніка. З гэтай мэтай мы працягваем цесна супрацоўнічаць са Святланай Ціханоўскай і ўсімі беларусамі, якія імкнуцца жыць у еўрапейскай Беларусі”, – заявіў ён.
Люблінскі трохкутнік быў створаны ў ліпені 2020 года. Ён аб’ядноўвае Украіну, Літву і Польшчу. Тады ж міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба нават запрашаў кіраўніка беларускага МЗС Уладзіміра Макея у якасці ганаровага госця на першую сустрэчу новага фармату.
“За апошнія шэсць гадоў Люблінскі трохкутнік даказаў сваю высокую эфектыўнасць у супрацоўніцтве на ўсіх узроўнях — ад нашых міністэрстваў да кіраўнікоў дзяржаў.
Мы гатовы да далейшага развіцця гэтага трохбаковага фармату ва ўсіх аспектах для забеспячэння бяспекі, росквіту і свабоды нашых краін — у прыватнасці, праз сумесныя эканамічныя і інфраструктурныя праекты, пашырэнне сувязяў і актыўны ўдзел польскіх і літоўскіх кампаній у аднаўленні Украіны”, – адзначыў Сібіга па выніках шасці гадоў існавання фармату.
