Украіна прапаноўвала абмяняць Кардаш і Беларусі, і Расіі

Галоўнае
Инна Кардаш. Фото из Facebook

Украіна прапаноўвала абмяняць абвінавачаную ў шпіянажы беларускую журналістку Іну Кардаш не толькі Беларусі, але і Расіі. Пра гэта піша «Радыё “Свабода”» са спасылкай на адказ кіраўніка сакратарыята Каардынацыйнага штаба па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі Багдана Ахрыменкі.

Ён падкрэсліў, што ўкраінская дзяржава гатовая да абмеркавання любых спосабаў вяртання ўкраінскіх грамадзян, у тым ліку шляхам перадачы Расіі і Беларусі іх грамадзян, абвінавачаных у шпіянажы.

«І расійскія ўлады, і ўлады Беларусі праінфармаваныя пра магчымасць і гатоўнасць Украіны да такога працэсу. Аднак ні першыя, ні другія не спяшаюцца забіраць сваіх праваленых агентаў», – адзначыў ён.

Нагадаем, Іну Кардаш затрымалі ў студзені гэтага года. Ёй прад’яўленыя абвінавачанні ў шпіянажы на карысць беларускага КГБ. Яна знаходзіцца пад вартай у чаканні суда. У канцы чэрвеня павінен быў стартаваць судовы працэс. Адбылося папярэдняе пасяджэнне, аднак прызначаны па жэрабі суддзя не мае доступу да сакрэтных матэрыялаў, якія ўтрымліваюцца ў справе Кардаш. Таму звярнуўся да кіраўніцтва з просьбай прызначыць іншага суддзю або некалькіх суддзяў, якія маюць такі доступ. Утрыманне Кардаш пад вартай было працягнута да 16 жніўня.

Ахрыменка таксама назваў «Свабодзе» колькасць грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ва ўкраінскім палоне.

«Па стане на ліпень 2026 года ў месцах утрымання ваеннапалонных ва Украіне знаходзяцца 22 грамадзяніны Беларусі. Пачынаючы з 2022 года, 7 беларусаў, якія мелі таксама і расійскае грамадзянства, абмянялі на грамадзян Украіны, якія знаходзіліся ў расійскім палоне», – паведаміў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.