Беларуса з беспілотнікам затрымалі каля літоўскай мяжы

Навіны
Фото: ГПК

Гродзенскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі каля літоўскай мяжы. У яго быў беспілотнік.

Як паведамілі ў ДМК, саматужны БПЛА адносіцца да мультыротарнага тыпу. Акрамя таго, у мужчыны былі планшэт, шэсць акумулятараў і зарадная прылада.

У дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне памежнага рэжыму. Таксама мужчына адкажа за парушэнне забароны на валоданне беспілотнікамі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.