Мігранты зноў актывізаваліся на польска-беларускай мяжы

Навіны
Фото: Straż Granicznа

Польскія памежнікі ў апошнія дні сталі часцей сутыкацца са спробамі парушэння мяжы мігрантамі з беларускага боку.

На выходных польскі бок зарэгістраваў пяць спроб парушэння, у панядзелак іх было дзве, а ў аўторак памежнікі сутыкнуліся з 21 спробай пераходу мяжы мігрантамі па-за пунктамі пропуску.

Латвійскія службы пры гэтым у аўторак спынілі ўсяго 15 спроб парушэння мяжы, хоць звычайна іх штодня назіраецца каля сотні.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.