6 пацярпелых у ДТЗ з вайсковым грузавіком выпісаныя са шпіталя

Армія
Фото: МВД

Шэсць вайскоўцаў, якія пацярпелі ў ДТЗ з вайсковым грузавіком, выпісаныя з Галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра.

Да канца тыдня плануецца выпісаць яшчэ аднаго пацярпелага. Астатнія працягнуць лячэнне ў шпіталі, паведамляе Мінабароны.

Камісія Мінабароны працягвае праверку. Усе абставіны здарэння вывучаюцца следчымі органамі.

Мінабароны заяўляе, што ўсе пацярпелыя атрымаюць страхавыя выплаты, калі праваахоўныя органы прымуць адпаведнае працэсуальнае рашэнне.

Нагадаем, 24 ліпеня на дарозе Асіповічы – Баранавічы перакуліўся грузавік МАЗ, які перавозіў вайскоўцаў. Загінулі сяржант-кантрактнік і радавы тэрміновай службы. 14 чалавек былі шпіталізаваныя з траўмамі. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па ч. 3 арт. 464 КК («Парушэнне правілаў ваджэння або эксплуатацыі транспартнай машыны, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх асоб»).

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.