Сёння ў Мінску пачынаюць завочна судзіць Міхалка за абразу Лукашэнкі

Галоўнае
Сергей Михалок. Фото: facebook.com/brutto.official

Мінскі гарадскі суд сёння пачынае разгляд у парадку спецвытворчасці крымінальнай справы ў дачыненні да музыканта Сяргея Міхалка.

Афіцыйна спецвытворчасць у дачыненні да артыста была распачатая Следчым камітэтам у маі гэтага года. Але яшчэ ў студзені 2025 года фатаграфіі Сяргея Міхалка з’явіліся на стэндах «Іх шукае міліцыя».

Музыканта будуць завочна судзіць па артыкулах аб распальванні варожасці (ч. 1 арт. 130 КК) і абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).

Сяргей Міхалок — заснавальнік і лідар гуртоў «Ляпіс Трубяцкі», Brutto і Drezden. У 2020 годзе ён абвясціў, што ўсе яго праекты не будуць выступаць у Беларусі да змены рэжыму Лукашэнкі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.