Кнігу пра Аляксандра Лукашэнку, выпушчаную ў студзені мінулага года, перавыдалі на англійскай мове. Сёння аўтарскі калектыў у складзе Наталлі Эйсмант, Аляксандра Радзькова, Уладзіміра Пярцова і Аляксандра Карлюкевіча прадставіў яе на штогадовым семінары кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў.
Як паведамляе БелТА, прэзентацыя кнігі стала цэнтральным мерапрыемствам семінара. Яе наклад складае 2 тыс. асобнікаў.
Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў заявіў, што да выдання была вялікая цікавасць “на знешнім контуры”, таму выпуск англамоўнай версіі з’яўляецца заканамерным.
У кастрычніку мінулага года “Бюро” прааналізавала, хто ж купляе кнігу. Высветлілася, што за дзесяць месяцаў 2025 года дзяржустановы Беларусі закупілі больш за 1,3 тысячы асобнікаў кнігі. На гэта з бюджэту было выдаткавана каля 260 тысяч рублёў.
Верагодна, цяпер кніга будзе масава закупляцца замежнымі ўстановамі.
