«Арэшнік» утрымлівае сотню кампанентаў беларускай вытворчасці — Офіс прэзідэнта Украіны

Галоўнае
Фото: компоненты ракеты "Орешник" (Роман Кот, РБК-Украина)

Расійская ракета «Арэшнік» утрымлівае каля 100 кампанентаў беларускай вытворчасці. Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на дарадцу прэзідэнта Украіны па пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіслава Уласюка.

Сёння ён прадэманстраваў абломкі «Арэшніка» і крылатай ракеты «Бандэроль». Паводле яго слоў, «Арэшнік» утрымлівае больш за 1000 кампанентаў расійскай вытворчасці, яшчэ каля 100 — беларускай.

Уласюк падкрэсліў, што большая частка кампанентаў выраблена ў 2023-2024 гадах, але ёсць і 2025 года. Ён адзначыў, што РФ цяпер можа выпускаць «Арэшнікі» практычна без замежных камплектуючых.

Дарадца ўкраінскага прэзідэнта расказаў, як прыкладна выглядае кінетычны зарад. У ім 36 элементаў паражэння, верагодна, выкананых з вальфраму.

«Арэшнік» утрымлівае сотню кампанентаў беларускай вытворчасці — Офіс прэзідэнта Украіны
Фота: кампаненты ракеты «Арэшнік» (Раман Кот, РБК-Украіна)
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.