Сёння беспілотнікі атакавалі НПЗ у Пярмі. Губернатар Пермскага краю Дзмітрый Махонін паведаміў пра атаку на прамысловае прадпрыемства, не называючы яго.
“Сёння на адно з прамысловых прадпрыемстваў Пермскага краю здзейсненая атака варожых беспілотнікаў. Некалькі БПЛА былі збітыя на падлёце сіламі Мінабароны і мабільнымі агнявымі групамі”, – напісаў ён.
Аэрапорт Пярмі ўводзіў абмежаванні на абслугоўванне рэйсаў. У Пярмі некалькі разоў гучаў сігнал паветранай трывогі.
У інтэрнэце тым часам з’явіліся відэа пажару на НПЗ, дзе відаць, што агнём ахопленая адна з установак завода.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
