Прадпрыемства спрабавала схаваць уцечку ўгнаенняў. Узбуджана 7 крымінальных спраў

У Гродзенскай вобласці прадпрыемства спрабавала схаваць уцечку ўгнаенняў, афармляючы фіктыўныя здзелкі. Схему выявілі супрацоўнікі КДК і ГУБАЗіК.

На адным з прадпрыемстваў вобласці адбылася ўцечка больш як 330 тон карбаміда-аміячнай сумесі. Каб схаваць гэта, прадпрыемства «прадало» ўгнаенні некалькім сельскагаспадарчым арганізацыям Лідскага раёна. Угнаенні не былі пастаўленыя, але пакупнікі сфабрыкавалі дакументы аб унясенні ўгнаенняў у глебу і нават аплацілі іх, паведамляе КДК.

Сума шкоды ацэньваецца амаль у 270 тысяч рублёў. Пракуратура Гродзенскай вобласці ўзбудзіла 7 крымінальных спраў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.