Подпіс Трампа з’явіцца на доларах ЗША

Навіны
Фото: Alexander Mils / Unsplash.com

Подпіс прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з’явіцца на доларах. Як паведамляе Reuters, першыя 100-доларавыя купюры з подпісам Трампа і міністра фінансаў Скота Бесента будуць надрукаваны ў чэрвені. Затым гэтыя подпісы будуць наносіцца і на іншыя купюры.

Да гэтага з 1861 года долары ЗША друкаваліся з подпісамі міністра фінансаў і казначэя. Дзейныя прэзідэнты не ставілі свой подпіс на грошы.

«Няма больш эфектыўнага спосабу адзначыць гістарычныя дасягненні нашай вялікай краіны і прэзідэнта Дональда Дж. Трампа, чым выпуск доларавых купюр з яго імем, і цалкам дарэчы, што гэтая гістарычная валюта будзе выпушчана да 250-годдзя (ЗША – заўв.)», — сказаў Бесент.

У цэлым дызайн новых купюр не зменіцца, за выключэннем подпісаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.