Платформа “Тры сланы” і ініцыятыва “Вольныя” прызнаны “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”

Галоўнае
Скриншот сайта "Тры сланы"

КДБ 13 красавіка прыняло рашэнне аб прызнанні дзвюх ініцыятыў “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”. Сёння інфармацыю пра іх МУС дадало ў свой пералік.

Паводле версіі КДБ, да “экстрэмісцкага фарміравання «ТРЫ СЛАНЫ», прыкладання «SVAE» маюць дачыненне Павел Лібер і Данііла Гаркавы. Варта адзначыць, што раней “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” прызнавалі іншыя платформы і прыкладанні, створаныя пры ўдзеле Паўла Лібера. З улікам новага рашэння КДБ у пераліку ўжо пяць такіх “фарміраванняў”.

“Тры сланы” — платформа, на якой у тым ліку размяшчаецца інфармацыя пра выбары ў Каардынацыйную раду. У пералік таксама дададзены сайт платформы, прыкладанні на розных маркетплэйсах, сацыяльныя сеткі.

Да “экстрэмісцкага фарміравання” «Вольныя» («Вольныя» дапамога вольным палітвязням Беларусі»)”, паводле версіі КДБ, маюць дачыненне Вераніка Станкевіч, Дзмітрый Фурманаў, Юлія Люзіна, Юлія Ганецкая, Агата Шніп, Артур Удрыс, Дар’я Давыдзька. У пералік таксама ўнесены сайт ініцыятывы, яе акаўнты ў Facebook, Instagram, Telegram.

Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме рэгулярна выкарыстоўваюцца беларускімі ўладамі для барацьбы з апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.