Моцны дождж зноў прывёў да падтапленняў у Мінску. Парушана праца грамадскага транспарту.
Як паведамілі ў “Мінсктрансе”, падтапленні фіксаваліся на вуліцах Гарэцкага, Мазурава, Гурскага, Лынькова, Лабанка, Шаранговіча, Якубоўскага, Камайскай, Люцынскай, Якуба Коласа. Была парушана праца аўтобусных, тралейбусных і трамвайных маршрутаў.
Нагадаем, сёння і заўтра ў Беларусі дзейнічае аранжавы ўзровень пагоднай небяспекі. Ён абвешчаны ў тым ліку праз моцныя дажджы.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!