З 1 лютага працоўныя пенсіі ў Беларусі павысяцца ў сярэднім на 10%. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Фінансаванне выдаткаў на гэтыя мэты забяспечана ў межах сродкаў, прадугледжаных на выплату пенсій законам «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2026 год».
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
