Пасольства Беларусі ў Экватарыяльнай Гвінеі закрываецца з 1 ліпеня. Такі тэрмін указаны ў пастанове Саўміна №315, якая сёння апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Міністэрству замежных спраў даручана прыняць меры па закрыцці пасольства, прафінансаваўшы іх у межах сродкаў, прадугледжаных на ўтрыманне гэтага дыпламатычнага прадстаўніцтва.
Адначасова ўрад прызнаў страціўшай сілу сваю пастанову, прынятую ў снежні 2023 года, якая прадугледжвала адкрыццё пасольства.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!