Памёр вядомы журналіст Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Никита Мелкозеров. Скриншот "жизнь-малина".

У ноч з 20 на 21 снежня памёр вядомы беларускі журналіст і блогер, аўтар аднаго з самых папулярных у беларусаў ютуб-праектаў «Жыццё-маліна» Мікіта Мелказёраў. Пра гэта паведаміў ягоны сябар, журналіст Аляксандр Івулін.

«Сёння ноччу не стала майго сябра Мікіты Мелказёрава. Гэта не розыгрыш і не дурны прыкол. Гэта рэальнасць. І гэта гамон. Вельмі прашу ўсіх, асабліва калег-журналістаў, не дадумваць і не турбаваць родных Мікіты. Як толькі будзе нейкая публічная інфармацыя, я дам ведаць», – распавёў у сваім блогу Івулін.

Знаёмыя Мікіты пацвердзілі Reform.news гэтую інфармацыю. Учора ўвечары Мікіту стала дрэнна. Ён адляжаўся, адчуў сябе лепш праз некаторы час. Затым устаў, пайшоў і страціў прытомнасць. Адмовіла сэрца. Прычына смерці будзе вядома пасля ўскрыцця.

Мікіта быў вядомы тым, што вёў здаровы лад жыцця, займаўся спортам, не паліў, не ўжываў алкаголь.

Яму было 37 гадоў.

Для родных аб’яўлены збор. Падтрымаць іх можна тут.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны