Урад Беларусі абнавіў праграму развіцця электразарадных станцый

Галоўнае
Фото: t.me/Belorusneft_official

Савет міністраў Беларусі абнавіў праграму развіцця інфраструктуры для зарадкі электрамабіляў.

Як растлумачылі ў прэс-службе ўрада, праграма актуалізаваная з улікам новай рэдакцыі ўказа «Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў».

У праграме “Белтэлекам” вызначаны другім дзяржаўным аператарам па ўстаноўцы і абслугоўванні зарадных станцый.

Таксама пастановай абноўлены пералік месцаў і тыпаў зарадных станцый, якія будуць устанаўлівацца да 2028 года “Беларуснафтай”. Удакладнены пералік месцаў размяшчэння зарадных станцый для гарадскога электрычнага транспарту.

Таксама вызначаны пералікі павольных ЭЗС, запланаваных да ўстаноўкі ў 2026 – 2030 гадах для стварэння дзяржаўнай зараднай сеткі, электразарадных комплексаў (звышхуткіх электразарадных комплексаў), запланаваных да будаўніцтва ў 2029 – 2030 гадах ВА «Беларуснафта».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.