Памежнікі Літвы перахапілі 7 партый паветранай кантрабанды з Беларусі

Навіны
Фото: VSAT

У аўторак у Літве былі перахоплены 7 партый паветранай кантрабанды цыгарэт. Усе яны былі дастаўлены з Беларусі метэазондамі.

Адзін з метэазондаў быў выяўлены з верталёта памежнікаў.

“Памежнікі і паліцыя адсочвалі груз, дастаўлены на сямі паветраных шарах у розных месцах на поўдні Літвы. Як звычайна, да ўсіх шароў былі прымацаваны GPS-прылады”, – паведамілі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы.

Канфіскавана ў агульнай складанасці 12,5 тыс. пачак цыгарэт.

Усяго з пачатку года былі перахоплены 69 метэазондаў. Актыўнасць кантрабандыстаў ніжэйшая, чым у мінулым годзе. Толькі ў студзені 2025 года было перахоплена 64 партыі, а ў лютым – 45, а ў сакавіку – 77.

Трэба адзначыць, што сёння раніцай паліцыя Падляшскага ваяводства Польшчы паведаміла пра прызямленне метэазондаў з кантрабандай у Беластоку.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.