Метэазонд кантрабандыстаў прызямліўся ў Беластоку. Пра гэта паведаміла паліцыя Падляскага ваяводства Польшчы.
Паветраныя шары з прывязанай да іх “пасылкай” знайшлі на вуліцы Гаёвай. Яны прызямліліся на стаянцы паміж двума аўтамабілямі. Верагодна, кантрабандная пасылка змяшчае дастаткова вялікую колькасць цыгарэт, бо яе пераносілі адразу тры шары.
На месцы здарэння працуе паліцыя.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
