У сталіцы Літвы затрыманы падлетак за надпіс “Вiльня наша”. Пра гэта паведамляе Delfi са спасылкай на віленскую паліцыю.
Маладога чалавека 2011 года нараджэння затрымалі на праспекце Гедымінаса. Да гэтага ён на набярэжнай фарбай пакінуў надпіс “Вiльня наша”.
Грамадзянская прыналежнасць падлетка не раскрываецца. Пачата дасудовае расследаванне па факце парушэння грамадскага парадку.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
