Пачобут распавёў пра сваё самаадчуванне

Навіны
Скриншот видео

Былы палітвязень Анджэй Пачобут распавёў пра сваё самаадчуванне. Ён праходзіць абследаванне ў бальніцы пасля абмену, які адбыўся ў аўторак.

Намеснік галоўнага рэдактара Gazeta Wyborcza Барташ Веліньскі запісаў невялікае відэа з Анджэем Пачобутам, якое было размешчана ў сацсетках польскага выдання. Пачобут быў яго карэспандэнтам у Беларусі.

“Дарагія, гады працы ў Gazeta Wyborcza, калі я апісваў падзеі ў Беларусі, а таксама ў іншых постсавецкіх краінах, прывучылі мяне да павагі і асцярожнага падыходу да слова. А словы сапраўды маюць значэнне, нягледзячы на тое, што мы жывём у часы, калі словы, і нават палітычныя перакананні, можна вельмі лёгка змяніць, і іх часта змяняюць. Гэта рэчы ўпартыя і ёсць людзі ўпартыя. І я жадаю ўсім вам упартасці ў тым, што вы робіце і ў што верыце”, – звярнуўся Пачобут да чытачоў газеты.

Веліньскі таксама пацікавіўся яго самаадчуваннем.

“Дай божа! Лекары кажуць, што неяк трымаюся. Лепш чым… лепш чым я думаў”, – адказаў Пачобут.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.