Не далі абяцанай працы і пасялілі ў кароўніку. Жанчына з Індыі паскардзілася на падман у Беларусі

Навіны
Скриншот видео

Жыхарка індыйскага штата Гуджарат сцвярджае, што стала ахвярай махлярства. Паводле яе слоў, яна прыехала ў Беларусь на працу, але працы так і не атрымала і цяпер не можа вярнуцца дадому, бо ў яе няма грошай.

Сваю гісторыю жанчына па імені Міна Джошы распавяла гуджарацкаму выданню Divya Bhaskar, піша Bhaskar English.

Джошы, удава з трыма дзецьмі, кажа, што агент паабяцаў у Беларусі працу па ўпакоўцы садавіны з заробкам 70–80 тысяч рупій у месяц (770–870 долараў). Каб заплаціць агенту і прыехаць у Беларусь, яна ўзяла ў доўг каля 6 тысяч долараў.

Паводле слоў жанчыны, у Беларусі яна не атрымала абяцанай працы і заробку. Яна сцвярджае, што яе пасялілі ў кароўніку за 350–400 км ад Мінска. На відэа жанчына кажа, што ледзь выжывае і хоча вярнуцца ў Індыю, але ў яе няма грошай.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны