Намеснік міністра замежных спраў Польшчы заклікаў беларусаў трымацца адзінага курсу

Галоўнае
Фото: t.me/tsikhanouskaya

Міністэрства замежных спраў Польшчы сумесна з Аб’яднаным пераходным кабінетам Беларусі ў чацвёрты раз арганізавала святкаванне Дня Волі. 27 сакавіка ўрачыстая цырымонія прайшла ў Музычным універсітэце імя Шапэна ў Варшаве.

Перад беларусамі выступілі кіраўніца АПК Святлана Ціханоўская і намеснік міністра замежных спраў Польшчы Уладзіслаў Тэафіл Барташэўскі.

Барташэўскі адзначыў, што Польшча чакала аднаўлення незалежнасці 123 гады — і дачакалася.

«Так, ужо прайшло амаль 6 гадоў, але ёсць святло. У вас ёсць прадстаўнікі, якія дзейнічаюць вельмі ўмела і робяць галоўнае — аб’ядноўваюць беларускую эміграцыю», – прыводзіць яго словы прэс-служба АПК.

Намеснік міністра падкрэсліў, што свабодная Еўропа немагчымая без свабоднай Беларусі, і запэўніў, што Польшча будзе супрацьстаяць “неаімперскім амбіцыям Расіі”.

«Вы зараз маеце вялікую прывілею, бо вы не самотныя, у вас ёсць сябры ў Польшчы. Таксама ў вас ёсць АПК, які паказвае вам кірунак. І ў гэтым кірунку вы ўсе павінны ісці, не разыходзіцца па баках, нават калі не з усім пагаджаецеся. Але павінны ісці ў гэтым кірунку, а потым, калі будзеце свабодныя, правядзеце выбары і будзеце спрачацца, але будзеце ў сябе дома», — сказаў ён.

Ціханоўская ў сваім выступленні нагадала, што беларуская незалежнасць ніколі не давалася лёгка і зноў знаходзіцца пад пагрозай.

«Вораг у нас той самы. Але мы ўжо навучаныя, і сваю незалежнасць нікому не аддадзім», — заявіла яна.

Лідар дэмсіл адзначыла, што нават унутры краіны беларусы знаходзяць спосабы адзначаць гэты дзень: «Гаварыць па-беларуску стала формай пратэсту».

Асобна яна падзякавала польскаму боку: «Асаблівую падтрымку мы адчуваем ад Польшчы і палякаў. Польскі народ сам прайшоў няпросты шлях да свабоды. Вы разумееце нас як ніхто іншы і стаіце побач з намі».

Асаблівым момантам цырымоніі стала прывітанне вызваленых палітвязняў, прысутных у зале, — Марыі Калеснікавай, Марыны Золатавай, Кацярыны Андрэевай і Ірыны Слаўнікавай. Ціханоўская заклікала не спыняцца ў барацьбе за тых, хто яшчэ за кратамі, — у тым ліку за Анджэя Пачобута, арыштаванага роўна пяць гадоў таму.

У гэты ж дзень адбылася цырымонія ўручэння ўзнагарод Аб’яднанага пераходнага кабінета выдатным беларусам.

28 сакавіка ў 16:00 у Варшаве пройдзе шэсце да Дня Волі.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы заклікаў беларусаў трымацца адзінага курсу
Фото: t.me/tsikhanouskaya
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы заклікаў беларусаў трымацца адзінага курсу
Фото: t.me/tsikhanouskaya
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы заклікаў беларусаў трымацца адзінага курсу
Фото: t.me/tsikhanouskaya
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы заклікаў беларусаў трымацца адзінага курсу
Фото: t.me/tsikhanouskaya
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы заклікаў беларусаў трымацца адзінага курсу
Фото: t.me/tsikhanouskaya
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы заклікаў беларусаў трымацца адзінага курсу
Фото: t.me/tsikhanouskaya
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы заклікаў беларусаў трымацца адзінага курсу
Фото: t.me/tsikhanouskaya
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы заклікаў беларусаў трымацца адзінага курсу
Фото: t.me/tsikhanouskaya
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы заклікаў беларусаў трымацца адзінага курсу
Фото: t.me/tsikhanouskaya
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.