Шкода грамадзянам Беларусі і прадпрыемствам ад несанкцыянаваных плацежных аперацый склала больш за 54 млн рублёў у 2025 годзе. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.
Больш за 92% гэтай сумы было выкрадзена з выкарыстаннем метадаў сацыяльнай інжынерыі. Для вываду выкрадзенага выкарыстоўваліся:
- пераводы на адрас атрымальнікаў у замежных банках — 32,1% ад сумы выкрадзеных грашовых сродкаў,
- вывад грашовых сродкаў праз крыптавалюту і ігральныя ўстановы — 28,3%,
- абнаяўленне грашовых сродкаў па токенах і з выкарыстаннем тэхналогіі NFC — 21,5%,
- аплата тавараў і паслуг у арганізацыях гандлю і сервісу па ўсім свеце — 12,7%.
Пры гэтым з дапамогай антыфрод-сістэмы ўдалося прадухіліць выкраданне каля 5 млн рублёў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
