Мытня раскрыла схему ўвозу дарагіх аўто ў Расію

Аўта
Фото: ГТК

Віцебская мытня выявіла схему ўвозу легкавых аўтамабіляў у Расію. Дырэктару фірмы пагражае да 6 гадоў калоніі.

Вясной 2024 года дзевяць аўтамабіляў Polestone і Zeekr 2024 года выпуску агульным коштам 1,5 млн рублёў былі ўвезеныя ў Беларусь і прададзеныя фізічным асобам у Расіі. Праз год гэтыя ж аўтамабілі вывезлі з тэрыторыі ЕАЭС нібыта як бракаваныя. Дэкларанту вярнулі выплачаныя мытныя плацяжы — 440,5 тысяч рублёў.

Пасля гэтага аўтамабілі зноў увезлі ў Беларусь з Латвіі для транзіту ў Расію тым жа пакупнікам. Кошт машын на гэты раз указалі крыху больш за 1 млн рублёў, што дазволіла зэканоміць на мытных плацяжах больш за 148 тысяч рублёў, паведамляе ДМК.

У дачыненні да дырэктара адной з фірм, грамадзяніна Беларусі, распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 231 КК («Ухіленне ад выплаты плацяжоў, што спаганяюцца мытнымі органамі, групай асоб па папярэдняй змове»).

Мытня раскрыла схему ўвозу дарагіх аўто ў Расію
Фота: ДМК

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны