Мяжа з Беларуссю — гэта небяспека ў цэлым. Дзяржпамежслужба Украіны пракаментавала прапанову аб зборы дзікаросаў

Навіны
Андрей Демченко. Скриншот видео Media Center Ukraine

Мяжа Беларусі і Украіны ўяўляе сабой небяспеку. Акрамя таго, у прыграніччы дзейнічаюць абмежаванні. Так прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка пракаментаваў “РБК-Украіна” заяву беларускага Дзяржпамежкамітэта аб гатоўнасці забяспечыць спрошчаны пропуск жыхароў Украіны для збору дзікаросаў у беларускім заказніку «Альманскія балоты». МЗС Беларусі таксама накіравала адпаведную ноту Украіне.

Дземчанка растлумачыў, што для ўкраінцаў на тэрыторыі Беларусі існуюць пагрозы, але таксама на мяжы ёсць і рэальныя фізічныя перашкоды.

“Ёсць і мінна-выбуховыя загароды на мяжы з Беларуссю… Ёсць і далейшае нарошчванне інжынернага і фартыфікацыйнага ўмацавання”, — паведаміў Дземчанка.

На яго думку, Дзяржпамежкамітэт, імаверна, хоча задобрыць Украіну на фоне існуючай сітуацыі, бо беларускі бок падтрымлівае Расію ў вайне, у тым ліку працай розных тэхнічных сродкаў у выглядзе рэтранслятараў.

“І спадзяюцца, што тым самым Украіна… Я не ведаю… Прыме такую прапанову”, — дадаў Дземчанка.

Ён падкрэсліў, што пакуль “Беларусь не перастане падтрымліваць краіну-тэрарыстку, ніякіх зменаў на мяжы не будзе”.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.