Міжнародны саюз веласіпедыстаў зняў абмежаванні з беларускіх спартсменаў

Навіны
Фото: Rob Wingate, unsplash.com

Міжнародны саюз веласіпедыстаў (UCI) зняў абмежаванні з беларускіх спартсменаў. З 1 ліпеня ім можна выступаць у асабістых і камандных спаборніцтвах пад эгідай UCI пад дзяржаўным сцягам і з гімнам.

У той жа час UCI захоўвае абмежаванні ў дачыненні да расійскіх веласіпедыстаў. Яны могуць выступаць у нейтральным статусе.

Раней Міжнародны алімпійскі камітэт рэкамендаваў спартыўным федэрацыям зняць абмежаванні з беларускіх спартсменаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.