Міністэрства аховы здароўя пастановай №2 ад 8 студзеня ўстанавіла максімальную колькасць наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, якая можа вырабляцца, выпускацца, перапрацоўвацца і захоўвацца юрыдычнымі асобамі ў 2026 годзе. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Яго дзеянне не распаўсюджваецца на сілавыя структуры, захоўванне наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў у якіх ажыццяўляецца без спецыяльнага дазволу.
У пералік унесены 25 наркотыкаў, у тым ліку максімальная колькасць гераіну ўстаноўлена ў 1 грам, какаіну — у 10 грамаў. Для наркотыкаў, якія ўжываюцца ў медыцынскіх мэтах, вызначаныя большыя колькасці, напрыклад, для марфіну — 20 кг, метадону — 30 кг, кадэіну — 500 кг, прамедолу — 20 кг, фентаніла — 2,5 кг. У параўнанні з мінулым годам пералік наркотыкаў не змяніўся.
У пераліку псіхатропных рэчываў 46 пазіцый — столькі ж, колькі і ў мінулым годзе. Максімальная колькасць Альфа-PVP складае 1 грам, а дыязепаму і ГОМК — па 50 кг, фенабарбіталу — 3 тоны.
