“Мінскбуд” распавёў пра рэканструкцыю галоўнага корпуса БДУ

Навіны
Фото: Минскстрой

У Мінску ідзе рэканструкцыя галоўнага корпуса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, паведаміў сёння “Мінскбуд”. Ідуць дэмантажныя работы.

“У блоку А, што паралельна праспекту, будаўнікі разабралі перагародкі і зашыўкі, дэмантавалі старыя камунікацыі, столі і бетонныя падлогі, збілі тынкоўку са сцен. Праводзяць узмацненне канструкцый і выкладваюць новыя перагародкі. Цагляныя сцены ўмацуюць метадам таркрэціравання”, — распавялі на прадпрыемстве.

У памяшканні бібліятэкі трэба будзе дэмантаваць і вывезці каля 80 тон старых стэлажоў. Іх разрэжуць на метал.

Таксама на будынку заменяць дах.

“Праектам прадугледжана рэстаўрацыя фасада (рамонт тынкоўкі і ляпнога дэкору) з захаваннем знешняга выгляду будынка. Не зменіцца і прасторава-планіровачная структура інтэр’ераў. Захоўваюцца двухсветныя залы, галерэі, галоўны вестыбюль, абліцаваны мармурам, уваходныя групы з філенчатымі паліраванымі дзвярамі з дубу, вокны — яны былі заменены раней.

Пад замену ідуць унутраныя перагародкі і дзверы, інжынерныя сеткі, падлогі, столі, ліфты і шахты. Абновім лесвічныя маршы, на цэнтральнай лесвіцы заменім на аналагічную агароджу, выканаем сучаснае аздабленне актавай залы, бібліятэкі, чытальных залаў і кнігасховішча, вучэбных аўдыторый і навуковых лабараторый, музея БДУ, сталовай і іншых.
Праектам прадугледжана камплектацыя корпуса новай мэбляй і сучасным абсталяваннем”, — распавёў майстар СУ-199, які выконвае работы, Мікіта Каваленя.

"Мінскбуд" распавёў пра рэканструкцыю галоўнага корпуса БДУ
Фота: Мінскбуд
"Мінскбуд" распавёў пра рэканструкцыю галоўнага корпуса БДУ
Фота: Мінскбуд
"Мінскбуд" распавёў пра рэканструкцыю галоўнага корпуса БДУ
Фота: Мінскбуд
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.