Каардынацыйная рада прагаласавала за стварэнне трох камісій

Галоўнае
Фото: Reform.news

Каардынацыйная рада прагаласавала за стварэнне трох камісій. Рашэнні былі падтрыманыя большасцю дэлегатаў КР.

У выніку ў Каардынацыйнай радзе з’явяцца:

  • Міжнародная камісія,
  • Камісія па рэформах і падрыхтоўцы пераходнага перыяду, старшыня — Юрый Губарэвіч (Кааліцыя Латушкі і “Рух “За Свабоду”), намеснік — Аляксандр Ракіцкі (“Хопіць баяцца!”),
  • Камісія па этыцы, старшыня — Алесь Міхалевіч (Кааліцыя Латушкі і “Рух “За Свабоду”), намесніца — Аляксандра Дойніч (“Наступ”).

Кіраўніцтва Міжнароднай камісіі будзе абрана ў другім туры.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.