У расійскім Валгаградзе гарыць чарговы лагістычны аб’ект маркетплэйса Wildberries.
“З-за атакі на лагістычным аб’екце кампаніі ў Валгаградзе ўзнік пажар. На месцы працуюць пажарныя разлікі. Паводле папярэдніх даных, пацярпелых няма”, — паведамілі ў прэс-службе кампаніі.
Гэта ўжо дзясяты аб’ект маркетплэйса, атакаваны ў Расіі.
Губернатар Валгаградскай вобласці Андрэй Бачароў таксама заявіў аб пашкоджанні ў горадзе шматкватэрнага жылога дома, пацярпелі пяць чалавек. Паводле яго слоў, адбыўся пажар на аб’екце ПЭК. Гаворка ідзе пра НПЗ «Лукойл-Волгограднефтепереработка», які раней ужо быў аб’ектам атакі беспілотнікаў.



🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
