У Беларусь з візітам прыляцеў міністр абароны Кыргызстана Руслан Мукамбетаў, паведамілі ў прэс-службе беларускага абароннага ведамства.
Падчас візіту кыргызстанскі міністр мае намер азнаёміцца з сістэмай падрыхтоўкі ваенных кадраў. Ён наведае адну з вайсковых часцей. Запланаваны перамовы з Мукамбетавым міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
