Міністэрства абароны пачало ўласную праверку баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства. Міністр абароны Віктар Хрэнін патлумачыў, што праверка, якая праводзіцца па ўказанні Аляксандра Лукашэнкі, ідзе з сярэдзіны студзеня, а мерапрыемствы, якія пачынаюцца сёння, праходзяць паралельна.
«Гэта зусім розныя праверкі. Тая, якую праводзіць галоўнакамандуючы, — гэта па рашэнні нашага прэзідэнта. Праверка па планах Міністэрства абароны і Генеральнага штаба — гэта асобнае мерапрыемства, але галоўнакамандуючы праінфармаваны і ведае, што мы будзем яго праводзіць», — сказаў Хрэнін.
Сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў, што праверка УС будзе працягвацца да вясны.
Міністр абароны таксама распавёў пра тое, як будзе праходзіць праверка, якая пачалася сёння.
“Дадзеная праверка будзе мець комплексны характар з паэтапным нарошчваннем як асабовага складу, так і колькасці прыцягваемых воінскіх часцей і падраздзяленняў. Асаблівасцю дадзенай праверкі будзе з’яўляцца тое, што ў межах падрыхтоўкі ваеннаабучанага рэзерву для Узброеных Сіл — гэта планаванае мерапрыемства, а для правяраемых воінскіх часцей і падраздзяленняў яна будзе мець пазапланавы характар у выглядзе раптоўнай праверкі.
Асноўная мэта праводзімых мерапрыемстваў — ацаніць гатоўнасць і здольнасць асабовага складу выканаць увесь комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да выканання задач па прызначэнні. Пачынаючы ад прызыву ваеннаабавязаных да зняцця з захоўвання ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, правядзення баявога зладжвання і падрыхтоўкі выхаду ў раёны засяроджвання”, — сказаў ён.
Паводле яго слоў, асаблівая ўвага будзе нададзена ахове, маскіроўцы і процідзеянню сучасным сродкам паражэння, у тым ліку беспілотнікам.
“На завяршальным этапе праверкі мы плануем правесці на розных палігонах і ўчастках мясцовасці комплекснае вучэнне з падраздзяленнямі і воінскімі часцямі, прыцягваемымі да праверкі. Будуць адпрацаваны новыя формы і спосабы вядзення абарончых і наступальных дзеянняў з шырокім ужываннем беспілотных лятальных апаратаў, сродкаў радыёэлектроннай барацьбы”, — дадаў Хрэнін.


